(no subject)

Паколькі я метадычна праглядаю ўсе кніжныя спісы, якія мне трапляюцца на прадмет "што пачытаць", то заглянула і ў артыкул "20 ідэальных жаночых вобразаў" (ці нешта такое) на adme. І там ідэальнай галоўная гераіняй палічылі Жаан Маду з "Трыюмфальнай аркі". Мой свет перавярнуўся ;) Што за глупства, вядома што самая ідэальная (і мая любімая) гэта Патрыцыя Хольман ("тры таварышы"). Я пайшла скардзіцца мужу, а ён мне упэўнена адказаў нешта ціпа "Ну да". Праз некалькі дзен я вырашыла перачытаць "Арку", маючы на ўвазе гэты факт. Дык вось маю сказаць, што Жаан да Патрыцыі як to the moon and back (да луны на ровары)!

Onnea Suomi!

Увогуле, не люблю хакей, але галоўнае супрацьстянне сезона не абмінула і мяне )
Калегі змыліся у 13-00 і папрасілі не турбаваць да панядзелка :)

88q1DwoPzAQ

P.S.
А можа і люблю, галоўнае КХЛ не глядзець )

(no subject)

Ёсць у мяне такая задумка: лета, я на беразе Атлантычнага акіяну дзе-небудзь у Партугаліі насалоджваюся свежымі мідыямі і белым віном, і ў гэты час у горадзе праходзіць футбольны ЧМ ці ЧЕ.. і тут высвятляецца.."The Estádio do Sport Lisboa e Benfica will stage the 2014 UEFA Champions League final on Saturday 24 May". А я ў гэты час па-за гульнёй. Ну мяу :)

euro-2012 euro 2012 final

(no subject)

Сэльма Лагерлёф "Пярсцёнак Левенштольдаў", "Предание о старом поместье", "Иерусалим"
Лагерлёф аказалася не толькі дзіцячай пісьменніцай ) Усе кнігі даволі цікавыя, такія сабе "Kinder, Küche, Kirche" і родная зямелька па-швэдску.

Jack Kerouac "The Dharma Bums"
Антыпод папярэдняім кнігам )
Магчыма, прачытаю "On the road".

Михай Чиксентмихайи "Поток"
Даўно намервалася і нарэшце прачытала.

Rework
Даволі прахадная кніжка. Мноства цікавых бізнэс-фактаў, але на сенняшні дзень не памятаю нічога.

Уильям Паундстоун "Как сдвинуть гору Фудзи"
The same. Намер расказаць пра цікавыя і нестандартныя пытанні на сумоўях у кампаніях кшталту Google.

Артуро Перес-Реверте "Фламандская доска"

Кастусь Тарасаў "Пагоня на Грунвальд"

З прачытанага

Пакуль хварэла ў мяне быў час пашукаць якіх кніжак, і я прыгадала, што ў школе мне падабаўся Кастусь Тарасаў і яго "Пагоня на Грунвальд" (перачытваю і зараз).
"Апошняе каханне княа Міндоўга" Кастусь Тарасаў
"Тры жыцці княгіні Рагнеды" Кастусь Тарасаў
Абедзве за адзін дзнь, вельмі мой аўтар!
"Знак бяды" Васіль Быкаў
"Альпійская балада" Васіль Быкаў
Люблю ваенную літаратуру, але са здзіўленнем адзначыла, што амаль не чытала нічога свайго.
"Ваўчыная яма" Васіль Быкаў
"Восень пасярод вясны" Адам Мальдзіс
Спадабалася, заўважыла, што ўвогуле люблю кнігі, дзе мастацкія прыдумкі спалучаюцца з рэальнымі асобамі і падземі.
Здзівіла фігура Сыракомлі, але хто там ведае, які ён быў сапраўды.
"Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі" Сяргей Пясецкі
Ну тут, як кажуць, і смех і грэх. Добрая сатыра, але як нашчадак раскулачанай "пані Юзэфы" з Заходняй Беларусі ўвесь вечар прахадзіла ў нядобрым настроі, пярун на іх голавы!


Гэтыя кнігі былі сапраўдным задавальненнем, а цяпер адвечнае пытанне "што пачытаць?"

(no subject)

Калі б я не была зараз на працы, я б рабіла штось такое:



Толькі я б выбрала штосьці з Radiohead...Так як нажаль мне ніколі не спець штосьці з A-ha.

"But I'm a creep, I'm a weirdo
What the hell am I doing here?
I don't belong here "

Не магу ўзгадаць, якая музыка мне раней падабалася, ну акрамя Спліна там...

(no subject)

У дзяцінстве некаторы час хацела быць бібліятэкарам, каб мець доступ да кніжных навінак(дома ўсе парачытана!) і ўвесь час праводзіць за чытаннем. Ну так мне ўяўлялася гэтая праца :) Мы нават з маёй сяброўкай спрабавалі летам уладкавацца ў бібліятэку, дзе ведалі бібліятэкарак, але яны нам адмовілі, ціпа гэта такая адказная і складаная праца, што трэба ва ўніверсітэце вучыцца, а вы тут захацелі, пігаліцы :)

Мая бібліятэка хутка папоўніцца шыкоўным букіністычным выданнем "Пана Тадэвуша" у перакладзе на рускую мову. Здаецца, я хутка збяру ўсе існуючыя пераклады.

Сення да мяне нечакана звярнуўся былы калега з прапановай лакалізаваць на беларускую мову яго мабільную аплікуху для андроіда. Здавалася лёгка, а на самай справе ёсць над чым паразважаць. Ну, спадаюся, хутка на Google Play )

Ну і апошнія прачытаныя кнігі:

1. "Ogniem i mieczem" Генрыка Сянкевіча
Нічога так, а вось стужка сучасная - такая "развесістая клюква", што больш за 10 хвілін цяжка адолець.
2. "Нарадзіўся я ліцвінам. Тадэвуш Касцюшка"
Хацела штосьці пачытаць пра Касцюшку, адзінае што нагугліла. Павярхоўная такая кніжка, караценькая.
3. "Мост на Дрыне" Іва Андрыч
Даволі цікава, увогуле люблю балканскую літаратуру.
4. "5 этап" Сяргей Пясецкі
Падабаюцца мне яго кантрабандысцкія раманы, але пасля Каханка вялікай мядзведзіцы" не асабліва ўразіла

Такі кароценькі ліст! Яшчэ чытаю Чыксентміхайі пра стан патоку і нешта папулярнае пра інтравертаў.
Увогуле, зноў праблема што чытаць.

Апошняе прачытанае

1."Каханы горад"
па наводцы CityDog, апавяданне пра Мінск у ваенны час
2. Дмитрий Чернышев "Как люди думают"
Спадабаліся гісторыі, якія сабраў аўтар, але, нажаль, нічога не запомнілась. Такая мая памяць (
3. М. Мадзантини "Утренне море", "Рожденный дважды"
Чытала з-за балкансай тэмы, цікава, але часам надакучвалі соплі гераіні.
4. Ирвинг Стоун "Моряк в седле", "Жажда жизни"
Выдатныя біяграфіі Джэка Лондана і Ван Гога.
Зацікавілася Ван Гогам, пайшла ў букініст за альбомам з яго працамі, але знайшла там толькі кнігу З. Шыбекі "Мінск. Гісторыя дарэвалюцыйнага горада". Паўвечара пасля таго, я дачытала, шукала свае фарбы. Не знайшла, таму малявала фіялкі простым алоўкам.
А Джэка Лондана мне шкада было ўвесь час..
6. Э. Радзинский "Николай 2: Жизнь и смерть"
Люблю біяграфіі. Цікава, пераклікаецца з тымі звесткамі пра царскую сям'ю, што я чытала раней.
5. В. Пикуль "Моозунд", "Псы господни"
Клева, як заўсёды. Першая пра пачатак рэвалюцыі і Балтыйскі флот, другая - пра зараджэнне ордэну езуітаў(на жаль, ня скончаная).
7. П. Мерсье "Поезд на Лиссабон"
Адолела толькі плову, нудзяціна, як на мой погляд. Чытала тольі з-за Лісабону.

Здаецца, я скончыла аўташколу, засталіся толькі іспыты ў ГАІ.