nad_nemanam (nad_nemanam) wrote,
nad_nemanam
nad_nemanam

У дзяцінстве некаторы час хацела быць бібліятэкарам, каб мець доступ да кніжных навінак(дома ўсе парачытана!) і ўвесь час праводзіць за чытаннем. Ну так мне ўяўлялася гэтая праца :) Мы нават з маёй сяброўкай спрабавалі летам уладкавацца ў бібліятэку, дзе ведалі бібліятэкарак, але яны нам адмовілі, ціпа гэта такая адказная і складаная праца, што трэба ва ўніверсітэце вучыцца, а вы тут захацелі, пігаліцы :)

Мая бібліятэка хутка папоўніцца шыкоўным букіністычным выданнем "Пана Тадэвуша" у перакладзе на рускую мову. Здаецца, я хутка збяру ўсе існуючыя пераклады.

Сення да мяне нечакана звярнуўся былы калега з прапановай лакалізаваць на беларускую мову яго мабільную аплікуху для андроіда. Здавалася лёгка, а на самай справе ёсць над чым паразважаць. Ну, спадаюся, хутка на Google Play )

Ну і апошнія прачытаныя кнігі:

1. "Ogniem i mieczem" Генрыка Сянкевіча
Нічога так, а вось стужка сучасная - такая "развесістая клюква", што больш за 10 хвілін цяжка адолець.
2. "Нарадзіўся я ліцвінам. Тадэвуш Касцюшка"
Хацела штосьці пачытаць пра Касцюшку, адзінае што нагугліла. Павярхоўная такая кніжка, караценькая.
3. "Мост на Дрыне" Іва Андрыч
Даволі цікава, увогуле люблю балканскую літаратуру.
4. "5 этап" Сяргей Пясецкі
Падабаюцца мне яго кантрабандысцкія раманы, але пасля Каханка вялікай мядзведзіцы" не асабліва ўразіла

Такі кароценькі ліст! Яшчэ чытаю Чыксентміхайі пра стан патоку і нешта папулярнае пра інтравертаў.
Увогуле, зноў праблема што чытаць.
Tags: дзяцінства, кнігі, праца
Subscribe

  • З прачытанага

    Пакуль хварэла ў мяне быў час пашукаць якіх кніжак, і я прыгадала, што ў школе мне падабаўся Кастусь Тарасаў і яго "Пагоня на Грунвальд" (перачытваю…

  • Апошняе прачытанае

    1."Каханы горад" па наводцы CityDog, апавяданне пра Мінск у ваенны час 2. Дмитрий Чернышев "Как люди думают" Спадабаліся гісторыі, якія сабраў…

  • З апошняга прачытанага

    "Прощание с иллюзиями" Владимир Познер "Подстрочник: жизнь Лиллианны Лунгиной, рассказанная ей самой" Выдатныя кінігі! Але на некаторы час гэта…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments