(no subject)

Блін, як жа я цяпер шкадую, што паддалася знешняму ўплыву і запісалася ў аўташколу. Ну чым я толькі думала!
З маімі працамі і курсамі ў мяне цяпер няма не толькі вольнага дня, але і часу пачытаць якую кніжку больш за 10 хвілін.
І залікі гэтыя..такі батхэрт! (

Сення расплакалася на працы.
З прычыны адсутнасці сіл і натхненя.

Увогуле, штосьці трэба рабіць ці бязрадасная руціна мяне з'есць

З апошняга прачытанага

"Прощание с иллюзиями" Владимир Познер
"Подстрочник: жизнь Лиллианны Лунгиной, рассказанная ей самой"
Выдатныя кінігі! Але на некаторы час гэта будзе апошняе, што я прачытала пра жыцце ў "саўку". Досыць гэтай тэмы.
"Один в океане" Слава Курилов
Цікавая гісторыя уцекача з ссср.
"What Do You Care What Other People Think?" Richard Feynman
Другая кніга Фэйнмана, падабаююца мне біяграфіі ) Трэба яшчэ яго лекцыі па фізіцы паглядець.
"Туарег" А. Васкес-Фигероа
Best of he best :) Не магла адарвацца.
"В стране снежных бурь" Фарли Моуэт
Даволі дзіцячая кніга, але затое пра жыцце ў дзікіх умовах.
"Кофемолка" Михаил Идов
Лёгкі і займальны аповед пра сямейую пару, што адчыніла сваю венскую кавярню у Нью-Йорку.
"22.11.63" Stiven King
Адна з лепшых прачытаных за апошні час кніг; падарожжы праз час і прастору, альтэрнатыўная будучыня, але успрымаецца як real life, дзякуючы персанажам накшталт Кэнэдзі і Освальда.
"Леаніды не вернуцца да Зямлі" У. Караткевіч
Пачатак заінтрыгаваў, пасля пайшла нудная і складаная гісторыя кахання (не люблю такое), у цэлым нічога.

Шмат чаго пачынала чытаць, але кінула, з Кіндлам можна лёгка пазволіць сабе такую раскошу.
Зараз напала на "Гіперыён" Сімманса, падаецца выдатнай фантастыкай і на шчасце там яшчэ 3 тамы.

Як спыніць час?

Выхадныя былі заняты экзаменам па Монга (другі курс) і новай кніжкай Стывена Кінга "22.11.63", ад якой не магу адарвацца. Галоўны герой падарожнічае праз час і змяняе гісторыю. Пастаянна фігуруюць Кенэдзі і Освальд, што прымушае верыць у сапраўднасць апавядання :)

Ледзь знайшла час на адзін воркаут:
1

Я жыву ў лепшым на сенняшні дзень месцы!
DSC00223

Хацела нарваць лубіну, але пашкадавала. Тут ён лепш глядзіцца.

DSC00222

DSC00227

(no subject)

Любімыя кветкі
IMG_1833
Першыя! Духмяныя і самыя смачныя!
IMG_1838
Дождж ужо ў пячонках сядзіць, а весь падвойную вяселку даўно не бачыла :)
IMG_1842
Мая любіміца (пасля ката)
IMG_1846

Запісала круты відос з козамі, проста цырк)

Сваякі

Былі на дні народзінаў мужа нашай цеткі :) Хоць яна нам як сяброўка. За апошнія два гады наша кампанія неверагодна пашырылася - на 3 малых ) Цяпер зяўсёды ўяўляем, як ім будзе класна, калі яны падрастуць і будуць усе сябраваць )
Усіх было не злавіць, таму - хто папаўся :)
IMG_1765
"Толькі не ў мае рэдкія кветкі, ідзіце..у ёлкі! "
IMG_1778
IMG_1782
Дыпломная праца маёй сястры, каплічка пры наваградскім касцёле
IMG_1748

(no subject)

- Я перастала займацца спортам, ад слова "зусім". 10 км веліка ў дзень гэта не сур'ёзна.
- Я ем усялякі трэш ціпа шакаладак і булак, амаль перастала гатаваць.
І чым больш я думаю, што трэба аднаўляць заняткі ў зале і правільнае харчаванне, тым меньш я гэта раблю.
- З працай таксама нейкая фігня. У мяне аграменныя планы наконт вывучэння розных штук, але я вельмі мала займаюся. І больш таго, мяне гэта не займае.
- Я закінула рамонт, у мяне так і не з'явілася шафа. Я так і не высадзіла кветкі.
Працягваць, на жаль, можна доўга.

Сябры, крутацень!

90s.by – новы мультымедыйны праект пра адзін з самых насычаных перыядаў айчыннай гісторыі.

Тут анонс ад 34mag.net

Асабліва мяне ўзрадавалі сканы старых газет, я сама ў дзяцінстве збірала артыкулы па гісторыі Беларусі са "Свабоды", была ў іх такая добрая серыя.